Мова як зброя: ці вернецца Севярынец у палітыку і якім бачыць сваё змаганне
Павел Севярынец / t.me/seviarynets
Палітык і пісьменнік Павел Севярынец быў затрыманы на пачатку чэрвеня 2020 года. І асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі ў маі 2021 года. На момант затрымання сыну палітыка было ўсяго 2 гады. А на момант абвяшчэння прысуду ў Беларусі канчаткова былі задушаныя пратэсты, якія распачаліся пасля выбараў 9 чэрвеня 2020 года — чарговых сфальсіфікаваных лукашэнкаўцамі прэзідэнцкіх выбараў. 13 снежня 2025 года Павел Севярынец быў вызвалены ў выніку перамоў Мінска і Вашынгтона і прымусова вывезены ва Украіну.
Што стала нагодай для затрымання Паўла Севярынца і чым апошняе зняволенне адрознівалася ад папярэдніх? Ці змяніліся ўмовы ўтрымання ў зняволенні і стаўленне супрацоўнікаў калоніі да палітычных і як зняволеныя і ахова ставіліся да яго беларускай мовы? Як успрыняў сваё “памілаванне” і чаму пагадзіўся на ўдзел у навагоднім віншаванні Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", пісьменнік Павел Севярынец у 13:00.