Лукашэнку падрыхтавацца? Як далёка ад вайсковай аперацыі да дэмакратыі — эфір
Аляксандр Фрыдман / Позірк
ЗША правялі вайсковую аперацыю ў Венесуэле, вынікам якой стала затрыманне і адпраўка ў ЗША для суду Нікаласа Мадуры і яго жонкі. Амаль адначасова вайскоўцы Францыі і Вялікабрытаніі атакавалі аб’екты “Ісламскай дзяржавы” ў Сірыі. І пакуль адныя разважаюць пра законнасць найперш дзеянняў ЗША, іншыя заклікаюць Трампа не спыняцца і паказваюць у бок Масквы і Мінска. Вось толькі рашэнні, прынятыя Трампам адносна пераемніка Мадуры, выклікаюць сумнеў у тым, што такія аперацыі аўтаматычна прывядуць да дэмакратызацыі краіны.
Як аперацыю ЗША ў Венесуэле ўспрымаюць еўрапейскія палітыкі і ці стануць дзеянні Трампа адносна Мадуры знакам Пуціну і Лукашэнку? Навошта "сіяністы" захапілі кіраўніка Венесуэлы і ці сапраўды Пуцін кінуў Мадуру? Як аперацыя ў Венесуэле паўплывае на вайну ва Украіне і якія змены сусветнага парадку нас чакаюць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.