Абараняючы Мадуру, загінулі больш за 30 супрацоўнікаў кубінскіх спецслужбаў
Нікалас Мадура / AFP
Некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў кубінскіх службаў бяспекі загінулі падчас аперацыі ЗША па захопу венесуэльскага лідара Нікаласа Мадуры. Пра гэта журналістам заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
"Вы ведаеце, учора было забіта шмат кубінцаў", — перадае інфармагенцтва Reuters яго словы.
Улады Кубы паведамілі пра гібель 32 чалавек. 5 і 6 студзеня ў краіне абвешчаныя днямі жалобы.
Кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадуру захапілі 3 снежня і разам з жонкай вывезлі ў ЗША. Злучаныя Штаты вінавацяць яго ў кіраўніцтве наркакартэлем.