Трамп не верыць, што Украіна нанесла ўдар па рэзідэнцыі Пуціна
Дональд Трамп / unsplash.com
Дональд Трамп мяркуе, што Украіна не наносіла ўдар па рэзідэнцыі Пуціна.
"Я не веру, што гэтая атака мела месца. Нешта адбылося непадалёк. Але гэта не мела да гэтага ніякага дачынення", — перадае яго адказ інфармагенцтва Reuters.
Журналістка запыталася, чаму раней ён паверыў Пуціну і публічна заявіў, што напад на яго рэзідэнцыю адбыўся. "Калі я пачуў пра гэта ўпершыню… Ён сказаў, што на яго дом напалі, — стаў апраўдвацца Трамп. — Цяпер, калі мы змаглі гэта праверыць, мы не верым, што гэта адбылося".
29 снежня Пуцін у тэлефоннай размове з Трампам паскардзіўся, быццам украінскія дроны атакавалі яго рэзідэнцыю ў Наўгародскай вобласці. У Крамлі заявілі, нібыта Украіна хацела арганізаваць замах на Пуціна.
Пазней Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША прыйшло да высновы, што ніякай украінскай атакі на рэзідэнцыю Пуціна не было.