Хочаце як у Венесуэле? Наколькі рэальны страх Лукашэнкі — эфір
Віталь Цыганкоў
Першай рэакцыяй на навіну пра арышт дыктатара Венесуэлы Мадура ў большасці дэмакратычна настроеных беларусаў сталі думкі: “Цяпер на чарзе Лукашэнка?” і “Лукашэнка баіцца паўтарыць лёс Мадура?”. Што праўда, пазіцыя ЗША адносна змены рэжыму (а не выключна яго лідара) ў Венесуэле мусілі супакоіць Лукашэнку, калі ў яго такія страхі сапраўды і былі. Іншая справа, што ў кагосьці маглі ўзнікнуць думкі пра рэалістычнасць “палацавага перавароту”.
Ці варта Лукашэнку баяцца паўтарыць лёс Мадура і пры чым тут адмова ў прызнанні легітымным кіраўніком і міжнароднае права? Чаму страх не штурхае Лукашэнку да сыходу з улады і які варыянт транзіту найбольш верагодны для Беларусі? Чаму Трампу не цікавыя пытанні дэмакратызацыі Венесуэлы ці любой іншай краіны і якія перспектывы для беларускіх дэмакратычных сіл адкрывае 2026 год? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў у 16:00.