Улады Венесуэлы заявілі, што выпусцілі палітвязняў з турмаў

Венесуэльцы ва ўсім свеце святкуюць арышт Мадура

Венесуэльцы ва ўсім свеце святкуюць арышт Мадура / Mariana Bazo/Getty Images

Пра маштабнае вызваленне палітвязняў з турмаў паведамілі ўлады Венесуэлы. Дакладны лік вызваленых яны не назвалі, заявіўшы толькі, што гэта "вялікая лічба".

Мяркуецца, што вызваленне адбылося ў рамках дамоўленасці прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Дэльсі Радрыгес, якая кіруе краінай пасля захопу Нікаласа Мадура.

Паводле інфармацыі венесуэльскай праваабарончай групы Foro Penal, у краіне знаходзіцца больш за 800 палітвязняў. Сярод іх як мінімум 86 замежнікаў — з ЗША, Іспаніі ды іншых краін. Гэтая праваабарончая група сумняецца ў вызваленні палітвязняў: паводле яе звестак, па стане на вечар 8 студзеня абяцанага вызвалення не адбылося.

Аднак улады Іспаніі пацвердзілі, што Венесуэла вызваліла з турмы вядомую венесуэльска-іспанскую праваабаронцу Росію Сан-Мігель і чатырох іншых іспанцаў. Росію вінавацілі ў замаху на Мадура.

Сярод вызваленых называюць і экс-кандыдата ад апазыцыі Энрыке Маркеса. Ён удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2024 года і выступаў супраць Мадура. Вынікі выбараў не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. Маркес ужо даў інтэрв'ю мясцовым журналістам.

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада ўхваліла заяву ўладаў. На наступным тыдні плануецца яе сустрэча з Дональдам Трампам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.