Следам за "Улі" на Беларусь ідуць маразы да -26 градусаў

Мароз, ілюстрацыйнае фота

Мароз, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У суботу, 10 студзеня, у Беларусі будзе хмарна, часам прагназуецца снег, паведамляе Белгідрамет.

Уначы па поўначы краіны чакаецца слабая завея. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, уначы на поўначы — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў ніжэй за нуль, удзень чакаецца -8...-13 градусаў.

Пасля гэтага чакаецца ўзмацненне маразоў.

11 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег. Тэмпература паветра ўначы будзе 11-18 градусаў марозу, пры праясненнях чакаецца да -23 градусаў. Удзень прагназуецца 8-15 градусаў ніжэй за нуль.

12 студзеня таксама на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца кароткачасовы снег. Тэрмометры ўначы пакажуць ад -10 градусаў па захадзе да -23 па ўсходзе краіны, пры праясненнях будзе да 26 градусаў са знакам "мінус". Удзень прагназуецца 9-16 градусаў ніжэй за нуль, па захадзе краіны будзе 6-8 градусаў марозу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.