Да -20°С і ад 20 см снегу. Якое надвор'е будзе на Раство і далей

Зіма ў Беларусі

Зіма ў Беларусі / radiosignal.news

Першая дэкада студзеня 2025 года будзе халаднейшай за норму на некалькі градусаў. Слупкі тэмометраў ні разу не выйдуць у плюсавую зону. Максімум, што яны пакажуць, -3°С удзень у панядзелак, у сераду і ў суботу.

У астатнія дні наступнага тыдня будзе больш марозна. А ўночы тэмпература будзе апукацца да 17 градусаў ніжэй за нуль. Халадней за ўсё будзе на паўночным усходзе Беларусі.

Там жа за бліжэйшы тыдзень выпадзе больш за ўсё снегу: да 40 см! Пры гэтым у сярэднім па краіне на паверхні зямлі сфармуецца пласт снега ў 20 см вышынёй.

Заўважныя ападкі плануюцца ў тым ліку і на Раство, 7 студзеня. Сіноптыкі папярэджваюць кіроўцаў пра парывы ветраў і пра галаледзіцу на дарогах трэба будзе заставацца асабліва ўважлівымі.

Пад канец тыдня снегу стане меней. Але па паўночным усходзе Беларусі можа пахаладаць да -20°C. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па метэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.