Студзень будзе снежным і цёплым — Рабаў
Але будзе халаднейшым за снежань / Euroradio
Сярэднемесячная тэмпература паветра ў студзені 2026 года ў Беларусі складзе ад -4,5 °C на паўднёвым захадзе да -8 °C на паўночным усходзе краіны, а снежны покрыў будзе нарастаць. Такі прагноз надвор’я на надыходзячы месяц даў сіноптык Дзмітрый Рабаў у праграме "Метэагід".
"Месячная колькасць ападкаў мяркуецца вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні, гэта значыць ад 15 да 20 дзён з ападкамі", — прагназуе сіноптык.
Чакаюцца туманы і галалёд. Таксама ў студзені ў Беларусь на некалькі дзён прыйдуць завеі.
За першы месяц 2026 года можа быць ад 7 да 14 дзён з адлігай.
Навагодні тыдзень падорыць беларусам доўгачаканы снег. Але азмрочыць яго парывісты паўночны вецер.