Воблачна і ветрана: надвор'е ў нядзелю, 28 снежня
Зіма ў Полацку / t.me/gorod214by
У нядзелю, 28 снежня надвор'е будзе пераважна воблачнае. Па большай частцы Беларусі прагназуюцца ападкі: у асноўным снег і мокры снег. У асобных раёнах магчымы завеі.
Праз моцны, парывісты вецер шмат у якіх раёнах абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Хуткасць ветру будзе дасягаць 24 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад -3 да +3 градусаў па Цэльсіі. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па метэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.