"Убачым начныя дваццатнікі": сіноптыкі папярэджваюць пра халодны студзень
Зімовы Мінск / Еўрарадыё
Нягледзячы на пацяпенне 2 студзеня, першая палова месяца ў Беларусі будзе больш халоднай і снежнай, чым звычайна.
Паводле сіноптыкаў з Еўрапейскага цэнтра сярэднетэрміновых прагнозаў, тэмпература паветра мае апусціцца на 3-6 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Паўднёвыя цыклоны прынясуць моцныя снегапады.
“Мы яшчэ ўбачым начныя дваццатнікі”, — папярэджваюць спецыялісты, маючы на ўвазе моцныя маразы да -20-ці.
Тым часам у Мінску намяло ажно 18 см снегу, а рэкардсмем па нежным покрыве Лагойск — там ажно 23 см. А вось у Маларыце — ні сняжынкі.