МНС папярэджвае: выходзіць на лёд — небяспечна
Лёд / Shutterstock
Сталічныя ратавальнікі праводзяць рэйды ля вадаёмаў і папярэджваюць: лёд на рэках і азёрах цяпер вельмі небяспечны.
Нягледзячы на мінусавую тэмпературу, ён яшчэ не набраў трываласць. У МНС падкрэсліваюць: нават калі марозы ўмацуюцца і таўшчыня лёду перавысіць 7 сантыметраў, выходзіць на яго можна будзе толькі ў ратавальнай камізэльцы. За тым, каб на лёдзе не з'яўляліся рыбаловы, сочаць спецыяльныя дадатковыя групы ратавальнікаў.
Да вечара 3 студзеня супрацоўнікі МНС і АСВОДа правялі некалькі дзясяткаў прафілактычных рэйдаў. Ратавальнікі паразмаўлялі прыкладна з паўтары сотні чалавек, у тым ліку з 21 непаўналетнімі, і нагадалі ім пра правілы бяспекі.