Жыхароў Рэчыцы аштрафавалі за няправільную прыборку снегу
Прыборка снегу, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Рэчыцы пяць мясцовых жыхароў былі аштрафаваныя за няправільную прыборку снегу, піша мясцовая раёнка "Дняпровец".
Гаворка ідзе пра жыхароў прыватных дамоў на вуліцах Леніна, Луначарскага ды іншых. Падчас расчысткі двароў і пад'ездаў да дамоў яны выкідалі снег на праезную частку. Гэта лічыцца парушэннем правілаў добраўпарадкавання, вызначаных для прыдамовых тэрыторый і месцаў паркоўкі.
Усім прызначылі штрафы. Для фізічных асоб памер штрафу ў такім выпадку можа дасягаць 25 базавых велічынь (1125 рублёў).
У ДАІ нагадалі, што правілы добраўпарадкавання патрабуюць прыбіраць снег вакол прыпаркаванага аўтамабіля на 1 метр і складаваць яго ў прылатковай зоне. Таксама снег можна скідаць на газон, але не на праезную частку ці тратуар.