У Мінску ўсталююць 19 тысяч камер відэаназірання ў дварах

У мінскіх дварах усталююць 19 тысяч камер відэаназірання

У мінскіх дварах усталююць 19 тысяч камер відэаназірання

На шматкватэрных жылых дамах Мінска плануецца ўсталяваць каля 19 тысяч камер відэаназірання. Цяпер пад відэакантролем знаходзіцца 435 менскіх дамоў — за імі прыглядаюць 2 тысячы камер.

Новыя камеры будуць арыентаваны на ўваход у пад'езды, прыдамавыя тэрыторыі і пляцоўкі для вывазу смецця. Гэта трэба, каб ЖКГ не абвінавачвалі ў няякасным аказанні паслуг, каб кантраляваць вываз адходаў, уборку двароў і паркоўкі, а таксама сачыць за парадкам.

Гэта будуць інтэлектуальныя камеры з машынным зрокам і ШІ. Працаваць сістэма будзе кругласутачна з удзелам аператараў і ў аўтаматычным рэжыме. Спачатку ШІ навучаць фіксаваць ключавыя падзеі, далей функцыянал будуць пашыраць.

Праект рэалізуецца сумесна з "Белтэлекамам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.