Прарыў водаправода стварыў сапраўдную паводку ў Мінску
Аварыя водаправода ў Мінску / "Мінск-Навіны"
Каля дома №7 па вуліцы Чарвякова ў Мінску прарвала водаправод.
"Минскводаканал" удакладняе, што водаправод пашкодзілі работнікі будаўнічага ўпраўлення №173 трэста №15. У выніку без вады засталіся дамы ў раёне вуліц Чарвякова, Нававіленскай, Максіма Багдановіча, Някрасава, Арлоўскай і Шаўчэнкі.
На відэа з месца здарэння відаць, што вада проста затапіла прыватны сектар, як падчас паводкі.
Паведамляецца, што аператыўныя брыгады пачалі работы па лакалізацыі пашкоджання.