Метрабудаўнікі пашкодзілі водаправод на вуліцы Кульман у Мінску
Патоп на вуліцы Крапоткіна / "Мінск-Навіны"
У Мінску метрабудаўнікі падчас работ пашкодзілі водаправод дыяметрам 600 міліметраў на вуліцы Кульман. Здарэнне адбылося ў сераду ў 14:50.
У выніку без вады засталіся жылыя дамы і будынкі ў квартале вуліц Арлоўская – Чарвякова – Багдановіча – Веры Харужай.
Частку вуліц заліло вадой. У выніку "Мінсктранс" спыніў некаторыя рэйсы аўтобусаў і тралейбусаў, а іншыя змянілі маршрут. На вуліцы Крапоткіна спыніліся тралейбусы маршрутаў №22, 37, 40, 46, 53 і аўтобусы маршрутаў №19, 25, 29.
Тралейбусы маршрутаў №37, 46, 53 з боку Зялёнага Луга адправіліся па вул. Сурганава, вул. Куйбышава, а маршруты №22 і 40 у напрамку ДС Карастаянавай ідуць па вул. Кульман, вул. Карастаянавай.
Аўтобусы ідуць па вул. Кахоўскай, бульвары Шаўчэнкі, вул. Харужай.
Да 16:26 рамонтнікам удалося лакалізаваць пашкоджанне, выцяканне вады спынена.