Ці “выйшлі на плато” рэпрэсіі ў Беларусі і ці гатовы рэжым да перамоў — эфір
Генадзь Коршунаў / Еўрарадыё
Сацыёлаг Генадзь Коршунаў днямі абвясціў пра свой сыход з Цэнтра новых ідэй, але адразу ж прызнаўся, што з “прафесіі не сыходзіць”. І што разам з калегамі развівае новую даследчую ініцыятыву — “Беларуская сацыялагічная група”. Прычым Коршунаў не проста пра ініцыятыву заявіў, але і падзяліўся свежым даследаваннем, адмыслоўцамі гэтай ініцыятывы праведзеным. Даследаванне тычыцца актуальнай тэмы — аналізу ўзроўню рэпрэсій у Беларусі. Які, па назіраннях асобных экспертаў, нібыта зніжаецца апошнім часам…
Ці магчымыя даследаванні ва ўмовах таталітарнага рэжыму, і якімі метадамі для правядзення апытанняў у Беларусі карыстаюцца незалежныя сацыёлагі? Ці заўважныя хоць нейкія пазітыўныя змены ў дзеяннях рэжыму, і на якім узроўні знаходзяцца рэпрэсіі? Ці здольны рэжым да перамоў з апанентамі і ці гатовы ён да размоў з Еўропай пра нармалізацыю адносін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сацыёлаг, сябра ініцыятывы “Беларуская сацыялагічная група” Генадзь Коршунаў у 16:00.