Беларус зладзіў пагром у бальніцы ў Італіі
Беларус разграміў італьянскую бальніцу, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Італьянскія карабінеры ў горадзе Пеша (рэгіён Таскана) арыштавалі 40-гадовага беларуса, які зладзіў пагром у шпіталі Cosma e Damiano. Пра гэта паведамляюць італьянскія СМІ, заўважыла выданне "Зеркало".
Здарэнне адбыўся ў ноч на 13 студзеня. Каля 23:00 мужчына ўзламаў дзвярны замок і незаконна забраўся ў кабінет хірургічнага аддзялення. Ён не быў пацыентам клінікі. Мяркуецца, што наш суайчыннік быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення.
Трапіўшы ў кабінет, беларус пачаў ламаць мэблю і абсталяванне. Шум і грукат былі настолькі моцнымі, што некаторыя супрацоўнікі шпіталя вырашылі, быццам пачалі абвальвацца канструкцыі ўнутры лякарні.
Акрамя таго, зламыснік забіраў усе медыцынскія матэрыялы, якія траплялі яму пад руку — бінты, нажніцы, дэзінфекцыйныя сродкі.
Карабінеры, якія прыбылі на выклік персаналу шпіталя, затрымалі мужчыну.
Паведамляецца, што затрыманы раней не меў судзімасцяў. Прычынай яго агрэсіўных і неадэкватных паводзін называюць алкаголь.