17 студзеня цягнікі на ўчастку Мінск-Орша будуць спазняцца да 40 хвілін

Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за часовыя нязручнасці

Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за часовыя нязручнасці / LookByMedia

17 студзеня 2026 года на ўчастку Мінск — Орша пасажырскія цягнікі з тэхнічных прычын курсіруюць з адхіленнем ад графіка руху ад 10 да 40 хвілін.

Беларуская чыгунка прымае аператыўныя меры для ліквідацыі тэхнічных няспраўнасцяў і скарачэння часу спазнення пасажырскіх цягнікоў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.