У суботу ў Беларусі захаваюцца моцныя маразы

Зіма, ілюстрацыйнае фота

Зіма, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У суботу, 17 студзеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Месцамі захаваецца шэрань, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні слабы.

Тэрмометры ўначы пакажуць 17-24 градусы ніжэй за нуль, месцамі будзе -25...-28 градусаў. Удзень тэмпература паветра складзе 10-16 градусаў марозу. Па захадзе краіны ўначы будзе 12-16 градусаў са знакам "мінус", удзень прагназуецца 7-9 градусаў ніжэй за нуль.

18 студзеня будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы слабы. Уначы тэмпература паветра складзе 18-25 градусаў марозу, месцамі будзе да -28 градусаў, па захадзе краіны чакаецца 15-17 градусаў ніжэй за нуль. Удзень тэрмометры пакажуць 9-16 градусаў марозу, па ўсходзе краіны чакаецца да -18 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.