Лекару-неўролагу Бадамшыну прысудзілі два з паловай гады калоніі
Руслан Бадамшын
Два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму прысудзілі вядомаму лекару-неўролагу Руслану Бадамшыну. Суд над ім адбыўся ў Мінску, паведамляюць "Белыя халаты".
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрымалі лекара ў чэрвені 2025 года і абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Хутчэй за ўсё абвінавачанне звязанае са "справай Беларускага Гаюна".
Пасля выбараў 2020 года Бадамшына затрымлівалі мінімум пяць разоў, часам проста забіралі з працы. Тады ён агулам адбыў больш за 60 сутак адміністрацыйнага арышту. У траўні 2024-га яго асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах.