Медыянны заробак у Беларусі ў лістападзе склаў 2 081,7 рубля

Грошы, ілюстрацыйнае фота

Грошы, ілюстрацыйнае фота

Медыянны заробак у Беларусі склаў у лістападзе 2 081,7 рубля. У параўнанні з траўнем ён вырас крыху больш чым на 3%.

У шмат якіх сферах медыянны заробак прыкметна ніжэйшы за агульны па краіне. Напрыклад, у адукацыі — 1 543,4 рубля, а таксама ў творчасці, спорце і забаўляльнай сферы — 1 418,4 рубля.

Медыянны заробак дзеліць усіх напалову: палова працаўнікоў атрымлівае больш за гэтую суму, палова — менш. Ён лічыцца больш аб'ектыўным індыкатарам дабрабыту, чым сярэдні заробак.

Калі медыянны заробак істотна ніжэйшы за сярэдні — гэта відавочная прыкмета нераўнамернага размеркавання даходаў. Значыць, у краіне ёсць невялікі пласт людзей з высокімі даходамі, якія цягнуць сярэдні заробак уверх. А большасць зарабляе заўважна менш. Розніца паміж сярэднім і медыянным заробкамі ў лістападзе — больш за 26%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.