Дзе ў Беларусі зарабляюць больш за 10 000 рублёў

Зарплата ў Беларусі

Зарплата ў Беларусі / sb.by

Даследаванне Белстата ахапіла 2 517 679 работнікаў у Беларусі. З гэтай колькасці ў 18 929 чалавек памер налічанай заработнай платы перавысіў 10 000 рублёў.

Лідэрам па колькасці найбольш заможных работнікаў традыцыйна выступае Мінск — 14 261 чалавек.

Па вобласцях колькасць тых, хто атрымлівае звыш 10 000 рублёў, была наступная:

  • Мінская вобласць – 1862,
  • Гомельская вобласць – 1017,
  • Гродзенская вобласць – 524,
  • Брэсцкая вобласць – 522,
  • Віцебская вобласць – 440,
  • Магілёўская вобласць – 303.

У Мінскай вобласці лідэрамі па колькасці работнікаў з заробкам звыш 10 000 рублёў з’яўляюцца Мінскі раён (1090 чалавек па выніках мая 2025 г.) і Салігорскі раён (417).

У Гомельскай вобласці — Гомель (583) і Рэчыцкі раён (213), у Гродзенскай — Гродна (337), а таксама Лідскі раён (65) і Астравецкі раён (56).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.