Колькі зарабляюць беларусы ў сельскай гаспадарцы? Статыстыка Белстата

Зарплата ў сельскай гаспадарцы

Зарплата ў сельскай гаспадарцы / "Мінская праўда"

У студзені — верасні 2025 года сярэдні заробак да выліку падаткаў працаўнікоў сельскай гаспадаркі склаў 2165,7 рубля, сведчаць даныя Белстата.

Гэта на 22% больш, чым за такі ж перыяд 2024 года.

А сярэдні налічаны заробак працаўнікоў Беларусі, паводле афіцыйных даных уладаў, у верасні склаў 2746,4 рубля да выліку падаткаў.

Паводле даных за 2024 год, у сельскай гаспадарцы Беларусі працуюць 236,7 тыс. чалавек, або 6,7% ад занятых у эканоміцы. Сярэдні ўзрост працаўніка — 44,4 года.

Уклад у сельскагаспадарчую вытворчасць краіны ацэньваецца больш як у 6% ВУП.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.