У бліжэйшыя пяць гадоў Беларусі спатрэбіцца паўмільёна работнікаў

Рабочы, фота ілюстрацыйнае

Рабочы, фота ілюстрацыйнае / pixabay.com

Мінпрацы Беларусі зрабіла закрыты прагноз патрэбы ў кадрах на наступныя пяць гадоў. З 2026 па 2030 год беларускай эканоміцы спатрэбіцца больш за паўмільёна новых работнікаў, пішуць журналісты Zerkalo, у распараджэнні якіх аказаўся гэты дакумент.

Найбольш запатрабаванымі будуць вадзіцелі і машыністы. У гэтай сферы спатрэбіцца дадаткова больш за 42 тысячы чалавек. Прычым прыкладна трэцяя частка з іх — у грузавых перавозках.

Акрамя таго, эканоміцы спатрэбіцца каля 38 тысяч рабочых у металаапрацоўчай прамысловасці і машынабудаванні.

Павялічыцца і патрэба ў настаўніках. Паводле падлікаў Мінпрацы, беларускай адукацыі спатрэбіцца дадаткова 37 тысяч выпускнікоў педвузаў. Найболей вострая нестача настаўнікаў будзе ў сярэдняй школе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.