Чаму выпускнікі не хочуць адпрацоўваць размеркаванне? Тлумачыць эканамістка

Выпускнікі беларускіх ВНУ 

Выпускнікі беларускіх ВНУ  / BNTU

Выпускнікі ў Беларусі адмаўляюцца праходзіць размеркаванне, а дзяржава за гэта выпісвае велізарныя сумы штрафаў.

Толькі за мінулы год пракуратура Брэсцкай вобласці “выбіла” з выпускнікоў больш за мільён рублёў.

Чаму ў Беларусі дагэтуль існуе сістэма размеркавання? Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё разважала эканамістка Аліса Рыжычэнка.

Экспертка лічыць, што сітуацыя з размеркаваннем толькі пагаршаецца. Выпускнікі не думаюць, што размеркаванне — гэта шлях да кар’еры і прафесійнага развіцця.

— Яны разумеюць, што іх адпраўляюць працаваць у рэгіёны, у нейкую сельскую мясцовасць, дзе няма ні ўмоў працы, ні зарплат.

Там прапануюць заробкі па 500–700 рублёў, нейкія інтэрнаты-развалюхі з прусакамі, ніякай інфраструктуры і, натуральна, ніякіх кар’ерных перспектыў.

Выходзіць, што аплата гэтага штрафу становіцца рацыянальным, эканамічна правільным рашэннем.

Бо прасцей заплаціць, чым траціць 2–3 гады свайго жыцця дарэмна, пры гэтым яшчэ шукаць магчымасці для выжывання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.