У Мінску моладзі прапанавалі 53 000 вакансій. Гэта на 56% больш, чым летась

Сбор кубика-рубика

Вынікі моладзевага кірмаша вакансій у Мінску / pixabay.com

Арганізатары рэспубліканскага моладзевага кірмаша вакансій падвялі вынікі першага мерапрыемства ў Мінску і параўналі іх з мінулым годам.

На кірмаш прыйшло 56 000 удзельнікаў, што на 10 000 больш, чым у 2024 годзе. Працу прапаноўвалі 3 100 наймальнікаў, рост іх колькасці склаў 10,7% у параўнанні з мінулым годам.

Яны прапанавалі 53 000 вакансій — гэта на 56% больш, чым у 2024 годзе. Паводле інфармацыі арганізатараў, кожны трэці шукаючы дамовіўся аб будучым працаўладкаванні з наймальнікам.

Якую працу прапаноўвалі

Лідарамі па колькасці прапаноў сталі гандаль і грамадскае харчаванне. Ім патрэбныя людзі для працы ў камандах рэстаранаў, прадаўцы, бармены, афіцыянты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.