Сярэдні заробак у Беларусі зніжаецца другі месяц запар

Грошы, ілюстрацыйнае фота

Грошы, ілюстрацыйнае фота / Onliner

Сярэдні заробак у Беларусі за верасень склаў 2746,4 рубля да выплаты падаткаў, падлічыў Белстат. Гэтая сума на 16,3 рубля меншая, чым у жніўні. Пры гэтым жнівеньскі сярэдні заробак быў ніжэйшым за ліпеньскі.

З заробкаў вылічваецца падаходны падатак (13%) і абавязковыя страхавыя ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (1% ад заробку работнікаў).

Атрымліваецца, што на рукі беларусы ў верасні атрымалі ў сярэднім каля 2362 рублёў (месяцам раней — 2376 рублёў).

Найбольшы сярэдні заробак — у Мінску: у верасні ён склаў 3620 рублёў. Гэта на 23,2 рубля больш за жнівеньскі. Найніжэйшыя сярэднія заробкі атрымалі жыхары Віцебскай і Магілёўскай абласцей — 2299 і 2308,5 рубля адпаведна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.