Сярэдняя зарплата чыноўнікаў амаль у два разы вышэйшая, чым у настаўнікаў

3658,7 рубля супраць 1864,2 рубля

3658,7 рубля супраць 1864,2 рубля / pixabay.com

У ліпені 2025 году ў Беларусі сярэдняя зарплата чыноўнікаў склала 3658,7 рубля. Пры гэтым у студзені–ліпені яна была 3161,9 рубля. Такія даныя прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт.

Якая сярэдняя зарплата ў Беларусі

Паводле Белстата, намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў за ліпень 2025 году склала 2772,4 рубля.

Найбольшыя заробкі атрымлівалі айцішнікі — 5866,1 рубля. Найменшыя, традыцыйна, у сферы адукацыі — 1864,2 рубля.

Найвышэйшыя даходы, як звычайна, у Мінску — 3686,5 рубля і Мінскай вобласці — 2809,7 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.