У якіх раёнах Беларусі самыя маленькія заробкі

Нават паводле даных афіцыйнай статыстыкі ёсць раёны, якія моцна адстаюць

Нават паводле даных афіцыйнай статыстыкі ёсць раёны, якія моцна адстаюць / tochka.by

Беларускі статыстычны камітэт агучыў спіс раёнаў, у якіх у 2025 годзе самыя малыя сярэднія заробкі. Найбольш “беднымі” аказаліся Шаркаўшчынскі, Расонскі, Міёрскі, Брагінскі і Дрыбінскі раёны.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у гэтых раёнах Беларусі ўзровень сярэдняга заробку не дацягвае нават да дзвюх тысяч. І гэта пры тым, што Белстат называе сярэднія заробкі “бруднымі”, то бок да вылікаў падаходнага падатку і ФСАН.

Таксама на гэтым тыдні Белстат агучваў спіс раёнаў Беларусі з самымі высокімі сярэднімі заробкамі. У топ-5 увайшлі Астравецкі, Мінскі, Салігорскі, Дзяржынскі і Рэчыцкі раёны. Ну а лідар, вядома ж, Мінск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.