Белстат назваў рэгіёны Беларусі з самымі высокімі заробкамі

Белстат назваў рэгіёны Беларусі з самымі высокімі заробкамі / Onliner
За мінулы год заробкі беларусаў павялічыліся на 13,1%. У чэрвені 2025 года сярэдні заробак склаў 2717,8 рубля і вырас на 9,6%, піша OfficeLife са спасылкай на Белстат.
Самы высокі заробак — у Мінску: 3598,2 рубля, а самы нізкі — у Віцебскай вобласці: 2289,1 рубля.
У топ-5 раёнаў з самым высокім сярэднім заробкам увайшлі Астравецкі, Мінскі, Салігорскі, Дзяржынскі і Рэчыцкі. Сярэдні заробак там вагаецца ад 2,9 да 3,4 тысячы рублёў.
Што тычыцца раёнаў з самым нізкім сярэднім заробкам, у топ-5 трапілі Шаркаўшчынскі, Расонскі, Міёрскі, Брагінскі і Дрыбінскі. У гэтых раёнах сярэдні заробак не перавышае 2 тысяч рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.