Пасадзілі за Лукашэнку, выпусцілі праз Трампа. Размова з экс-палітвязнем. Эфір
Уладзімір Гарох / prisoners.spring96.org
18 жніўня 2020 года Уладзімір Гарох быў затрыманы ў Навагрудку ў межах так званай “Карэліцкай справы” — аб нібыта планаваных масавых беспарадках у Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. Мужчыну абвінавацілі ў падрыхтоўцы да іх, а таксама ў публічнай абразе Лукашэнкі, пасадзіўшы за краты на 7 гадоў. Месяц таму беларуса вывезлі з краіны разам з іншымі экс-палітзняволеннымі, якіх выпусцілі на свабоду пасля здзелкі Лукашэнкі і Трампа. Цяпер ён жыве ў Варшаве.
У эфіры Еўрарадыё Уладзімір Гарох раскажа пра ўмовы у беларускіх турмах і калоніях, нечаканае вызваленне і свае першыя крокі да сацыялізацыі за мяжой.
Эфір пачнецца а 14-й па Мінску. Задавайце пытанні!