Пра інфляцыю, кошты, ЗВР і нараджальнасць: чаго чакаць у новым годзе — эфір
Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё
Мінулы 2025 год скончыўся з інфляцыяй у 6,8% — вышэйшай, чым прагназавалі чыноўнікі, але і ніжэйшай, чым чакалі незалежныя эканамісты. Што да коштаў на харчовыя тавары, то іх чыноўнікі і ў гэтым годзе абяцаюць рэгуляваць. Праўда, незразумела, ці не прывядуць іх высілкі да супрацьлеглых вынікаў. Ці наадварот — зразумела, бо здаралася такое не раз. Хапае ў эканоміцы і іншых праблем — ад недахопу працоўных рук да нараджальнасці, — якія таксама хочуць вырашыць адміністрацыйна-загадным метадам.
Ці здолеюць чыноўнікі выканаць сёлетнія прагнозы па інфляцыі, і ад чаго гэта будзе залежаць? Што адбываецца на рынку працы і ці паедуць у Беларусь працоўныя мігранты? Чаму ў Лукашэнкі не атрымліваецца навесці парадак у сельскай гаспадарцы, і ці палепшыцца сітуацыя з гандлем з Расіяй? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Алісай Рыжычэнка. Праграма выходзіць раз на два тыдні ў 15:00.