У ноч на пятніцу ў Беларусі чакаецца да 25-28 градусаў марозу

Зіма, ілюстрацыйнае фота

Зіма, ілюстрацыйнае фота / unsplash

У пятніцу, 16 студзеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы туман. Месцамі па краіне чакаецца шэрань, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні слабы.

Тэрмометры ўначы пакажуць 17-24 градусы марозу, месцамі паветра астудзіцца да -25...-28 градусаў, па захадзе Беларусі чакаецца 10-16 градусаў ніжэй за нуль. Удзень тэмпература паветра будзе ад -7 па паўднёвым захадзе да -16 градусаў па паўночным усходзе краіны.

Халоднае надвор'е захаваецца і ў суботу. Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы тэрмометры пакажуць 17-24 градусы са знакам "мінус", месцамі будзе да 28 градусаў марозу, у заходніх і крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах краіны чакаецца -14...-16 градусаў. Удзень прагназуецца 8-15 градусаў ніжэй за нуль, месцамі будзе да -17.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.