60 шматкватэрных дамоў, школа і садкі засталіся без цяпла ў Крычаве

Аварыя ў Крычаве

Аварыя ў Крычаве / МНС

Без ацяплення і гарачай вады ў Крычаве засталіся 62 шматкватэрныя дамы, адна школа і тры дзіцячыя сады, якія знаходзяцца на вуліцах Кастрычніцкай, Паркавай і ў мікрараёне Сож.

Прычынай стала аварыя на гарадской кацельні "Сож".

Прычым сама кацельня спыніла працу ў сераду, 10 снежня, каля 16:30. А паведамленне пра збой паступіла праз суткі — 11 снежня ў 18:20.

У ноч на 12 снежня спецыялісты падключылі адну павышальную помпу — гэта дазволіла аднавіць падачу цяпла ў 14 дамоў і два дзіцячыя садкі.

Работы па аднаўленні працы кацельні працягваюцца, прычыны аварыі высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.