У Мінску да ўборкі снегу прыцягнулі школьнікаў і школьных выкладчыкаў

Уборка снега ў Мінску

Уборка снега ў Мінску / t.me/mgjha

У Мінску на ўборку снегу падцягнулі школьнікаў і настаўнікаў. Без іх камунальным службам не справіцца — хаця на змаганне са стыхіяй кінулі амаль 1500 чалавек у аранжавых камізэльках.

У Фрунзенскім раёне, напрыклад, шуфлі разалі навучэнцам Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці і іншых установаў. А таксама супрацоўнікам сярэдніх школ №42 і №56.

У Мінску да ўборкі снегу прыцягнулі школьнікаў і школьных выкладчыкаў
Школьнікі на ўборцы снегу / t.me/mgjha
У Мінску да ўборкі снегу прыцягнулі школьнікаў і школьных выкладчыкаў
Школьнікі на ўборцы снегу / t.me/mgjha
У Мінску да ўборкі снегу прыцягнулі школьнікаў і школьных выкладчыкаў
Уборка снегу ў Мінску / t.me/mgjha

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.