З 1 чэрвеня ў Беларусі даражэюць камунальныя паслугі

Жыроўка / "Мінск-Навіны"
З 1 чэрвеня ў Беларусі даражэюць камунальныя паслугі. Падвышэнне планавае, але непрыемнае: ад пачатку лета за ацяпленне і гарачую ваду ў кранах давядзецца плаціць на 10,2% больш.
Тарыф на цеплаэнергію вырас да 27,2323 рубля за 1 Гкал. Жыроўкі з новай камуналкай за чэрвень беларусы атрымаюць у ліпені.
Разам з тым, у Беларусі афіцыйна пачаўся сезон тазікаў і рондаляў з кіпнем. Гаворка пра двухтыднёвыя адключэнні гарачай вады, якія на мове чыноўнікаў называюцца "гідраўлічнымі выпрабаваннямі цеплавых сетак".
Напрыклад, у Мінску запланаваная праверка 3400 км цепласетак. Гэта быццам бы неабходна, каб абсталяванне камунальнікаў нармальна працавала ўзімку. Хаця ўзімку заўжды толькі і навінаў пра тое, што ў якім-небудзь горадзе прарвала якую-небудзь трубу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.