Мадуру на верталёце даставілі да будынка Федэральнага суда ў Нью-Ёрку

Нікалас Мадура прыбыў у суд

Нікалас Мадура прыбыў у суд / @BILD_Russian

Нікаласа Мадуру на верталёце даставілі да будынка Федэральнага суда ў Нью-Ёрку, перадае Bild. Першае слуханне па справе яго і жонкі Сіліі Адэлы Флорэс дэ Мадура адбудуцца сёння ўвечары ў 20:00 паводле мінскага часу.

Пракуратура ЗША вінаваціць венесуэльскага дыктатара ў кіраўніцтве міжнароднай сеткі кантрабанды какаіну. Заяўляецца, што Мадура супрацоўнічаў з такімі крымінальнымі групоўкамі, як мексіканскія картэлі Сіналоа і Зетас, а таксама з калумбійскімі паўстанцамі FARC. Сам ён адпрэчвае ўсе абвінавачванні і кажа пра змову ЗША з мэтай завалодаць нафтавымі запасамі Венесуэлы.

Хутчэй за ўсё, Мадуру і яго жонку з меркаванняў бяспекі будуць трымаць у турме ў строгай ізаляцыі ад іншых вязняў. Былы дырэктар турмы кажа, што венесуэльскаму экс-дыктатару давядзецца сядзець пад замком у сваёй камеры да 23 гадзін у суткі і там жа есці. Выйсці на шпацыр ён зможа на гадзіну — у невялікім памяшканні, агароджаным кратамі. 

Мадуру на верталёце даставілі да будынка Федэральнага суда ў Нью-Ёрку
Нікалас Мадура прыбыў у суд / @BILD_Russian
Мадуру на верталёце даставілі да будынка Федэральнага суда ў Нью-Ёрку
Нікалас Мадура прыбыў у суд / @BILD_Russian
Мадуру на верталёце даставілі да будынка Федэральнага суда ў Нью-Ёрку
Нікалас Мадура прыбыў у суд / @BILD_Russian

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.