Злучаныя Штаты прапаноўвалі Мадуру ўцячы ў Турцыю

Нікалас Мадура пасля арышту

Нікалас Мадура пасля арышту / кадр з відэарпартажа

ЗША не прапаноўвалі Нікаласу Мадуру "пераехаць" у Беларусь нягледзячы на ўсе яго "сяброўскія стасункі" з Лукашэнкам. У якасці варыянту для добраахвотнага выгнання з прэзідэнтам Венесуэлы абмяркоўвалася Турцыя. Пра гэта расказаў амерыканскі сенатар Ліндсі Грэм.

"Але ён вырашыў кінуць выклік Трампу і амерыканскім вайскоўцам. Цяпер яго задніца ў турме", — падсумаваў Грэм.

Грэм нагадаў, што за галаву Мадуры ўзнагароду прызначыў яшчэ прэзідэнт Джо Байдэн — 25 мільёнаў долараў: "Чаму? Таму што ён быў жахлівым злачынцам — забойцам, які атручваў наш народ. Кожная адміністрацыя казала, што ён уяўляе пагрозу для нашай краіны".

Грэм заявіў, што Мадура можа вінаваціць толькі сябе, бо Трамп даваў яму магчымасць сысці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.