Трамп усё ж атрымаў нобелеўскі медаль
Дональд Трамп і Марыя Карына Мачада / whitehouse.gov
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэўся з лідаркай венесуэльскай апазіцыі Марыяй Карынай Мачада. Яна перадала свой нобелеўскі медаль, які атрымала месяц таму разам з прэміяй міру.
Белы дом апублікаваў фота Трампа і Мачада, на якім прэзідэнт ЗША трымае вялікую рамку з выявай медаля.
У сацсетцы Х гэтае фота суправаджаецца наступным тэкстам: "Прэзідэнту Дональду Дж. Трампу з удзячнасцю за Ваша выключнае лідарства ў спрыянні міру праз сілу".
Трамп даўно выказвае жаданне атрымаць Нобелеўскую прэмію. Калі гэтую прэмію атрымала Мачада, ён заявіў, што яна мусіла адмовцца ад узнагароды на яго карысць. Пасля захопу Мадура Трамп адмовіўся перадаваць уладу венесуэльскай апазіцыі і прызначаць Мачада. Пасля гэтага лідарка венесуэльскай апазіцыі заявіла, што гатовая аддаць прэзідэнту ЗША сваю ўзнагароду. Нобелеўскі камітэт тым часам падкрэсліў, што прэмія не перадаецца ні такім, ні якім іншым чынам.