Ад запінак да камеры ў амерыканскай турме: ці чакае гэта Лукашэнку — эфір
Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё
Актыўнасць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа кагосці радуе, а кагосці і насцярожвае. Ці нават расчароўвае. Бо калі затрыманне кіраўніка Венесуэлы і актыўнасці трампаўскай адміністрацыі на венесуэльскім кірунку можна (не азіраючыся на непаразуменні адносна міжнароднага права) патлумачыць, то танцы Вашынгтона вакол тэмы Грэнландыі такога разумення ў пераважнай большасці назіральнікаў не выклікаюць. А адказ Трампа на пытанне: “Калі ён аддасць загад арыштаваць Пуціна?” расчараваў мільёны людзей…
Чаму пытанні дэмакратыі не цікавяць Трампа і ці атрымаецца ў яго павялічыць свой рэйтынг сярод выбарцаў “венесуэльскай камапніяй”? Ці будзе вайна за Грэнландыю і як жаданне Трампа атрымаць гэтую “выспу” мяняе свет? Якіх яшчэ сюпрызаў чакаць ад Трампа ў 2026 годзе і чаму ён не хоча дзейнічаць у дачыненні Пуціна і Лукашэнкі гэтак жа, як з Мадура? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі ў 13:00.