Па крымінальнай справе затрыманы арт-менеджэр Алег Ларычаў

Алег Ларычаў

Алег Ларычаў / архіўнае фота

Мастака і арт-менеджара Алега Ларычава затрымалі па крымінальнай справе. Затрыманне, як пішуць праваабаронцы "Вясны", адбылося яшчэ ў лістападзе, а ў снежні мастака перавялі ў СІЗА па палітычна матываванай крымінальнай справе.

Ларычаў — вядомы мастак у галіне стрыт-арту. Некалькі гадоў запар ён арганізоўваў фестываль Urban Myths, у рамках якога ў Мінску ды іншых беларускіх гарадах з'явіліся вядомыя графіці — напрыклад, мурал з Уладзімірам Караткевічам, "Чалавек без твару", дзяўчына ў вышыванцы ды іншыя.

У 2022-м мастака затрымлівалі па адміністрацыйнай справе. Тады ён адбыў арышт 15 сутак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.