Чым для нас небяспечныя папулізм і карысныя ідыёты — эфір з Мацкевічам
Уладзімір Мацкевіч
За тры тыдні да затрымання, 12 ліпеня 2021 года, філосаф Уладзімір Мацкевіч прыйшоў у эфір Еўрарадыё. Гутарылі пра захавання сябе ва ўмовах татальных зачыстак, якія ўжо не першы месяц ладзіць рэжым. А ўжо 4 жніўня з ператрусам прыйшлі да самога Мацкевіча. Што было далей — ні для каго не сакрэт. Але звяртаюць на сябе ўвагу тэмы, якія ў тым апошнім эфіры мы з Уладзімірам Мацкевічам абмяркоўвалі: “Як і якімі сродкамі рэжым робіць беларусаў слабымі, і ці пагаджаюцца з гэтым самі беларусы. Ці сапраўды мы самі дапамагаем рэжыму зрабіць нас слабейшымі”. Мінула з таго часу чатыры з паловай гады, але гэтыя пытанні сталі яшчэ больш актуальнымі.
Ці сапраўды за амаль пяць гадоў нічога не змянілася і беларусы па-ранейшаму дапамагаюць рэжыму змагацца з дэмакратычным рухам? Наколькі стан беларускай супольнасці ў эміграцыі горшы, чым гэта бачылася ў 2021 годзе, і ці магчыма ўратаваць сітуацыю? Як пазбавіцца ад “карысных ідыётаў” сярод нас і ці не час памяняць палітычных лідараў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч у 16:00.