Дуэт Sw@da x Niczos атрымаў прэстыжную культурніцкую прэмію Польшчы
Дуэт Sw@da x Niczos (справа) падчас атрымання прэміі Paszporty POLITYKI / polityka.pl
11 студзеня ў Польшчы былі абвешчаныя лаўрэаты прэстыжнай прэміі ў галіне культуры Paszporty POLITYKI.
У катэгорыі "Папулярная музыка" ўзнагароду атрымаў дуэт з Падляшша Sw@da x Niczos — музыкі спяваюць на падляшскай гаворцы, якая лічыцца адным з дыялектаў беларускай мовы.
Каментуючы ўзнагароду, удзельніца дуэту Ніка Юрчук сказала: "Гэта сігнал, што тое, што мы робім інтуітыўна і па-свойму, цэніцца шырэй".
"На стрымінгах з'яўляецца больш за 100 тыс. трэкаў у дзень, гэта шмат і лёгка заблытацца, таму мы шукаем кропкі прывязкі або спасылкі. Другі раз атрымліваецца, што гэта — карані. Падляшскія, вельмі заблытаныя і па ідэнтычнасці, і па нацыянальнасці, але мы спадзяемся, што з гэтага заблытвання ўзнікаюць цікавыя рэчы. У гэтых каранёў таксама ёсць такая класная рыса — яны нашы. Мы думаем, што калі мы самі не будзем апавядаць пра Падляшша, то хтосьці можа прыдумаць нам гэты аповед. Вось чаму мы моцна трымаемся за нашу Падляшша Bounce Crew", — прыводзіць Polityka словы другога ўдзельніка калектыву Віктара Шчыгеля.