За ўвоз санкцыйнай беларускай фанеры ў Польшчы затрымалі пяць чалавек

У Польшчы прайшлі затрыманні за ўвоз беларускай фанеры

У Польшчы прайшлі затрыманні за ўвоз беларускай фанеры / памежная служба Польшчы

За незаконны імпарт беларускай і расійскай фанеры, якая трапіла пад санкцыі, у Польшчы супрацоўнікі памежнай і мытнай службаў затрымалі пяцярых чалавек. Гэта мужчыны ва ўзросце ад 43 да 64 гадоў, паведамляе Марское падраздзяленне памежнай службы Польшчы. Чацвёра з іх — грамадзяне Польшчы, пяты — расіянін.

Бярозавая фанера расійскага і беларускага паходжання трапіла пад санкцыі ў 2022 годзе. У Польшчу яна пастаўлялася пад выглядам прадукцыі казахстанскага паходжання, хаця Казахстан — стэпавая краіна.

"На імпарце такой фанеры спецыялізавалася група кампаній з Памор'я. Іх дзейнасць прыцягнула ўвагу службаў, і ў выніку ў 2023 годзе было пачатае расследаванне",заяўляюць памежнікі.

Следчыя дапыталі сведак, канфіскавалі электронныя носьбіты даных і дакументацыю, правялі ператрусы ў кампаніях. Таксама ўзоры фанеры былі адпраўленыя экспертам у галіне лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі. Удалося даказаць, што фанера не можа паходзіць з Казахстана.

"Прадпрымальнікі, якія замаўлялі транспарціроўку драўніны ў Польшчу і іншыя краіны Еўрапейскага саюза з дзяржаў, якія падпадаюць пад санкцыі, спрабавалі схаваць яе рэальнае паходжанне. Для гэтага, у прыватнасці, выкарыстоўваліся аўтамабільныя перавозкі па розных маршрутах у Цэнтральную Еўропу", — кажуць у памежнай службе.

Затрыманым пагражае пазбаўленне волі тэрмінам не менш за тры гады.

Дарэчы, сёлета ў траўні ў Польшчы затрымалі трох чалавек, якіх падазраюць у абыходзе санкцый ЕС і мытным махлярстве. Яны таксама прывозілі бярозавую фанеру з Беларусі, маскіруючы пастаўкі праз пасярэднікаў у Казахстане.

За ўвоз санкцыйнай беларускай фанеры ў Польшчы затрымалі пяць чалавек
У Польшчы прайшлі затрыманні за ўвоз беларускай фанеры / памежная служба Польшчы
За ўвоз санкцыйнай беларускай фанеры ў Польшчы затрымалі пяць чалавек
У Польшчы прайшлі затрыманні за ўвоз беларускай фанеры / памежная служба Польшчы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.