SW@DA x NICZOS: як раскруціцца, спяваючы на мове, за якую прылятае хейт
Swada x Niczos / Калаж Улада Рубанава / Еўрарадыё
SW@DA x NICZOS — падляшскі дуэт, які вельмі палюбіўся беларусам. Ніка Юрчук і Віктар Шчыгель граюць шалёную танцавальную элекроніку з калумбійскімі рытмамі, падмурак якой — падляшская гаворка, спевы і традыцыі гэтага рэгіёну.
29 лістапада SW@DA x NICZOS прэзентуюць дэбютны альбом. За працай над ім Еўрарадыё і застала музыкаў у іхняй студыі ў Беластоку.
Мы пагутарылі пра хейт за мову, гістарычныя метамарфозы, барацьбу кліпаў з тыктокамі і супрацу з беларускім музыкамі.