Сёлета ў Польшчы зафіксавалі не менш як 185 выпадкаў кантрабандных аэрастатаў
Метэазонд з кантрабандай / strazgraniczna.pl
Ад пачатку 2025 года Падляшскі аддзел памежнай аховы Польшчы зарэгістраваў 135 выпадкаў, калі з Беларусі дастаўлялі кантрабандныя цыгарэты з дапамогай метэаралагічных зондаў. Прыблізны кошт канфіскаваных цыгарэт склаў больш за 3,4 млн злотых (звыш 947 тысяч долараў), паведамляюць польскія памежнікі.
На святочныя выходныя (з 24 па 28 снежня) памежнікі выявілі пяць пасылак з кантрабанднымі цыгарэтамі. Там было больш за 7 тысяч пачкаў цыгарэт розных марак. Іх кошт прыблізна ацэньваецца ў суму больш за 120 тысяч злотых (больш за 33,4 тыс. долараў).
Надбужанскі аддзел памежнай службы Польшчы па стане на 15 снежня зафіксаваў больш за 50 выпадкаў, калі цыгарэты перапраўлялі праз мяжу з дапамогай аэрастатаў. Кошт канфіскаваных цыгарэт ацэньваецца больш як на 1 млн злотых (звыш 278 тысяч долараў).