У Польшчу з Беларусі зноў прыляцелі метэазонды з цыгарэтамі

Кантрабандны метэазонд

Кантрабандны метэазонд / x.com/podlaski_sg

Польскія памежнікі чарговы раз выявілі метэазонды з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі. Пра гэта паведамляе Падляшскі памежны аддзел.

Пры рэштках метэазондаў памежнікі знайшлі тры тысячы пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак.

За апошні тыдзень гэта ўжо трэці выпадак, калі метэазонды з беларускай кантрабандай залятаюць у Польшчу.

У ноч на 25 снежня Польшча нават часова закрывала паветраную прастору праз неапазнаныя аб'екты, якія перасеклі мяжу з боку Беларусі. Пазней стала вядома, што гэта былі метэазонды. Раней асноўныя скаргі на метэазонды з беларускай кантрабандай паступалі ад Літвы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.