Джон Коўл працягвае працу над вызваленнем палітвязняў у Беларусі
Джон Коўл / Reuters
Джон Коўл працягвае працу над вызваленнем палітвязняў у Беларусі. Пра гэта спецпасланнік прэзідэнта ЗША ў Беларусі паведаміў у сацсетцы Х у адказ на зварот карыстальніцы Lisa.
Жанчына напісала: "Я беларуска. Я жонка палітвязня. У нас ёсць маленькія дзеці. Мой муж яшчэ не вызвалены, але я не губляю надзеі і дзякую вам, спадар Джон Коўл".
Адказ Коўла на гэта быў лаканічным: "Працую над гэтым. Джон Коўл".
На працягу 2025 года з дапамогай ЗША былі ў Беларусі былі вызваленыя 342 чалавекі. Іх вывезлі за межы краіны.