Пра big deal Трампа, беларускі калій, дэмсілы і кітайскае выхаванне — эфір
Ігар Тышкевіч
Экс-дыктатар Венесуэлы Нікалас Мадура чакае суда ў амерыканскай турме. Але выглядае на тое, што гэты трыумф Трампа не прынёс дэмакратыю ў краіну і вызваленне для грамадзян Венесуэлы. Пабудаваная Чавесам і ўзмоцненая Мадура рэпрэсіўная машына працягвае працу, і Трампа, складваецца пакуль уражанне, гэта ні ў якай ступені не хвалюе. Таму тым дыктатарам, хто прапанаваную ім “вялікую здзелку” падпісаў, хвалявацца няма чаго. Калі толькі “не прыляціць” з Пекіна.
Як звязаныя арышт Мадура, нафта і супрацьстаянне ЗША і Кітая? Ці варта іншым дыктатарам баяцца патрапіць у суседнюю з Мадура камеру і ці паўплывае венесуэльская аперацыя на перамовы Вашынгтона з Мінскам? Як Пекін выхоўвае Лукашэнку і якія новы год адкрывае перспектывы для беларускіх дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігар Тышкевіч.